Дата и время
30.03.2026 12:30:00 - 30.03.2026 17:00:00
Стоимость
12 дарослы, 6 дзіцячы (6-12 гадоў)
Для кого
для сем'яў і кампаній сяброў
Дата і час - 30 сакавіка (нядзеля), пачатак у 12:30
Кошт - 12 бел руб. для дарослых i 6 руб. для дзяцей (6-12 гадоў)
Дзецям да 6 гадоў i пражываючым на тэрыторыі- ўваход бясплатны
З Веснавым раўнадзенствам, надыходам цёплых веснавых дзён звязана адно з найбольш старажытных і прыгожых беларускіх народных свят – Гуканне вясны, прысвечанае "адмыканню" зямлі, абуджэнню прыроды і пачатку новага земляробчага цыклу. У старажытнасці на Веснавое раўнадзенства адзначаўся і пачатак Новага году.
У гэтым годзе мы запрашаем вас адсвяткаваць Гуканне вясны у "Фестывальным" разам з фальклорнымі гуртамі "Анягож", "ВіноЗеляно", "Горынь", "Ой-ла-лэ-лю", "Птушкі з выраю", "Соль", "Стажары", спеўным гуртом Ганны Разінай, дзіцячымі гуртамі "Вянок" і "Явар", музычнымі капэлямі "Дуды па-свойску", "Капэля Алеся Лася" і іншымі выдатнымі музыкамі.
12:30 - 17:00: Кірмаш рамёстваў, святочная фотазона і традыцыйная кухня
13:00 - 14:30: Гукальныя песні, веснавыя карагоды
14:30 - 17:00: Майстар-класы па народных рамёствах: выцінанка, саламяныя "павукі", папяровыя кветкі, традыцыйныя птушкі з саломы, гліняная цацка.
14:30 - 17:00: Народныя танцы з удзелам цудоўных музыкаў
У праграме могуць быць змены.
Адрес:
Минская обл., Воложинский р-н, Раковский с/с