КУПАЛЛЕ 2025

Дата и время

06.07.2025 18:00:00 -

Стоимость

20 руб. для дарослых i 10 руб. для дзяцей 6-12 гадоў. Дзецям да 6 гадоў i пражываючым на тэрыторыі - ўваход бясплатны.

Для кого

Для семей и компаний друзей

КУПАЛЛЕ 2025 У "ФЕСТЫВАЛЬНЫМ"

Дата і час: 6 ліпеня (нядзеля), пачатак у 18 гадзін

Кошт: 20  руб. для дарослых i 10 руб. для дзяцей 6-12 гадоў.
Дзецям да 6 гадоў i пражываючым на тэрыторыі  - ўваход бясплатны. 

Купіць дарослы білет на купалле
Купіць дзіцячы білет на купалле




Частка першая - рыхтуемся!

Дзяўчаты ўпрыгожваюць сябе, дэманструюць свае ўменні і спрыт у адмысловых народных гульнях:

  • па дарозе з каромыслам;

  • пляценне і расплятанне кос;

  • прышыванне гузіка.

Хлопцы бяруць удзел у турнірах:

  • хто з пілой лепш управіцца;

  •  хто цвік хутчэй заб'е;

  • а хто хутчэй за ўсіх будучую цешчу на калёсах пракоціць.


Для сямейных таксама заданні знойдуцца - правядзём адмысловую вясёлую эстафету, паўдзельнічаюць мамы, таты і дзеці.




А пасля, калі ўжо сонца за лес схаваецца, вас чакае:

  • Вогнішча: карагоды, гульні, пераскокі;

  • Варажба на вянках і зеляніне;

  • Майстар-клас па вывучэнню купальскіх песень;

  • Майстар-клас па традыцыйным танцам;

  • Выступленні фальклорных калектываў;

  • Пошукі купальскай кветкі;

  • Уручэння падарунка знайшоўшаму кветку.




Харчаванне на працягу вечара - традыцыйная кухня ад рэстарана "Вакол свету".


20.00 - 20.30 - Скліканне на Купальскае Гулянне/песні,забавы, гульні/

20.30 - 21.00 - Майстар-клас па пляценні вянкоў.Выбар Купалкі. Купальскі карагод.

21.00 - 21.30 - Урачыстае запальванне Купальскага вогнішча.

Частаванне абрадавай стравай.

21.30 - 22.00 - Танцы і гульні. Супольныя спевы ў гонар сонца

22.30 - 22.50 - Пусканне вянкоў на ваду.

22.50 -23.20 - песні, танцы, гульні, забавы каля вогнішча.

23.20 - 23.50 - Скокі праз вогнішча.

ПАДЧАС УСЯГО ДЗЕЙСТВА ШУКАЕЦЦА ПАПАРАЦЬ-КВЕТКА

23.50 - 24.00 - Уручэнне падарунка знайшоўшаму кветку.



У праграме могуць быць змены.
  • Контактные телефоны
  • +375 (29) 303 33 34
  • +375 (29) 303 33 36
  • +375 (29) 672 72 13

Адрес:
Минская обл., Воложинский р-н, Раковский с/с

Схема проезда
Хотите заказать услугу? Отправьте заявку и мы свяжемся с вами!
Обратная связь
У вас остались вопросы?