БАГАЧ

Дата и время

04.10.2026 12:30:00 - 04.10.2026 18:00:00

Стоимость

15 дарослы, 9 дзіцячы (6-12 гадоў)

Для кого

для сем'яў і кампаній сяброў

БАГАЧ 2026

Дата і час - 4 кастрычнiка (нядзеля), пачатак у 12:30

Кошт - 15 бел руб. для дарослых i 9 руб. для дзяцей (6-12 гадоў)
Дзецям да 6 гадоў - ўваход бясплатны

У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая (“к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата”) і да першага пасля лета запальвання хатняга агменю – яго сімвалізуе васковая свечка ў лубцы з жытам, якую ставяць на Покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года для забеспячэння багацця і шчасця гаспадарам. Зерне ў лубку ссыпалі па жменьцы усёй вёскай пад час урачыстага абыходу. Сам Багач аддавалі на захаванне маладой пары, што пабраліся сёлета шлюбам, альбо самай удалай сям'і ў вёсцы. З гэтага зерня пачыналі засяваць на новае лета і верылі, што ўраджай будзе выдатны!

Праздник Багач №1

Асноўнай дзеяй свята з'яўляецца ссыпанне агульнага Багача, таму мы зноў прапануем усім нашым гасцям захапіць з сабой па жменьцы зерня, каб адчуць сябе удзельнікамі свята, а не проста гледачамі.

Праздник Багач №3

У праграме свята:

  • урачыстае шэсце і абрадавае дзеянне;
  • беларускія народныя танцы і жывая інструментальная музыка;
  • выступы фальклорных гуртоў;
  • кірмаш і атмасферныя фота-зоны;
  • майстар-класы па рамёствах і шмат іншага.

Праздник Багач №2

ПРАГРАМА:

12.30 Пачатак свята, працуе кірмаш, фота-зоны

13.00-14.30 Урачыстае шэсце, абрадавае дзеянне - абыход вёскі з Багачом ,святочны канцэрт ад гуртоў (жніўныя і восеньскія песні з розных этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі), частаванне гасцей свята

15.00-17.00 Беларускія народныя танцы і інструментальная музыка

14.30-16.00 Асобныя выступы гуртоў на розных пляцоўках, прагучаць народныя песні

15.00 - 17.00 Майстар-класы па рамёствах   

Праграма можа мяняцца, але настрой будзе заўсёды на вышыні!


Арганізатар: ДУК «Валожынскі РЦК»


  • Контактные телефоны
  • +375 (29) 303 33 34
  • +375 (29) 303 33 36
  • +375 (29) 672 72 13

Адрес:
Минская обл., Воложинский р-н, Раковский с/с

Схема проезда
Хотите заказать услугу? Отправьте заявку и мы свяжемся с вами!
Обратная связь
У вас остались вопросы?