Дата и время
06.07.2026 18:00:00 -
Стоимость
20 руб. для дарослых i 10 руб. для дзяцей 6-12 гадоў. Дзецям да 6 гадоў i пражываючым на тэрыторыі - ўваход бясплатны.
Для кого
Для семей и компаний друзей

Частка першая - рыхтуемся!
Дзяўчаты ўпрыгожваюць сябе, дэманструюць свае ўменні і спрыт у адмысловых народных гульнях:
па дарозе з каромыслам;
пляценне і расплятанне кос;
прышыванне гузіка.
Хлопцы бяруць удзел у турнірах:
хто з пілой лепш управіцца;
хто цвік хутчэй заб'е;
а хто хутчэй за ўсіх будучую цешчу на калёсах пракоціць.
Для сямейных таксама заданні знойдуцца - правядзём адмысловую вясёлую эстафету, паўдзельнічаюць мамы, таты і дзеці.

А пасля, калі ўжо сонца за лес схаваецца, вас чакае:
Вогнішча: карагоды, гульні, пераскокі;
Варажба на вянках і зеляніне;
Майстар-клас па вывучэнню купальскіх песень;
Майстар-клас па традыцыйным танцам;
Выступленні фальклорных калектываў;
Пошукі купальскай кветкі;
Уручэння падарунка знайшоўшаму кветку.

Харчаванне на працягу вечара - традыцыйная кухня ад рэстарана "Вакол свету".
20.00 - 20.30 - Скліканне на Купальскае Гулянне/песні,забавы, гульні
20.30 - 21.00 - Майстар-клас па пляценні вянкоў.Выбар Купалкі. Купальскі карагод.
21.30 - Урачыстае запальванне Купальскага вогнішча.
Частаванне абрадавай стравай.
21.30 - Танцы і гульні. Супольныя спевы ў гонар сонца
21.50 - Пусканне вянкоў на ваду.
22.00 - Скокі праз вогнішча.
ПАДЧАС УСЯГО ДЗЕЙСТВА ШУКАЕЦЦА ПАПАРАЦЬ-КВЕТКА
23.00 - 23.30 - Уручэнне падарунка знайшоўшаму кветку, заканчэнне свята.

Адрес:
Минская обл., Воложинский р-н, Раковский с/с